Сяргей Алегавіч Шыдло́ўскі (нар. , в. Экімань, , Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, этнолаг, эсэіст. Доктар гістарычных навук (2023), дацэнт (2012).
Біяграфія Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996). У 1996—1999 гадах выкладаў гісторыю культуры ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на кафедры філасофіі і культуралогіі.
Вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 2000-га да верасня 2006 года працаваў на камерцыйным прамысловым прадпрыемстве Наваполацка.
У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю («Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы ХІХ стагоддзя», Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі, спецыяльнасць 07.00.07, навуковы кіраўнік — доктар гістарычных навук, дацэнт І. У. Чаквін). У 2012 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
У 2006—2008 гадах — выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ПДУ. У 2008—2011 гадах — выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, у лютым 2013 — жніўні 2014 года — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ПДУ. У верасні—кастрычніку 2014 года — дацэнт кафедры турызму і гасціннасці, з лістапада 2014 года — дацэнт кафедры гісторыі і турызму ПДУ імя Е. ПолацкайШидловский Сергей Олегович // УО «Полоцкий государственный университет» 27.09.2016 . Улетку 2021 года прызначаны на пасаду загадчыка кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай.
Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Памеснае дваранства Беларусі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): этналагічнае даследаванне» (2023 г.)
Жыве ў Полацку. Жонка — доктар псіхалагічных навук, прафесар ПДУ імя Е. Полацкай Ірына Андрэева.
Літаратурная дзейнасць Сябра Таварыства Вольных Літаратараў. Друкаваўся з 1993 года ў штотыднёвіку «Наша Ніва», альманаху «Ксеракс Беларускі», часопісах «Калосьсе», «Arche», «Маладосць». У 2016 годзе выйшла кніга эсэ «Музэюм» (ISBN 978-83-62069-76-7)Сяргей Шыдлоўскі запрасіў у свой «Музэюм» // Беларускае Радыё Рацыя 21.10.2016.
Фіналіст (сумесна з Ірынай Андрэевай) конкурсу на стварэнне твораў драматычнага тэатра «Францыск Скарына і сучаснасць» з п’есай «Віры своя» (Дыпломы першай ступені, 2016)Конкурс «Францыск Скарына і сучаснасць» // Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 28.10.2016.
Пераклаў з польскай на беларускую мову мемуары Эдварда Масальскага (друкавалася ў часопісе «Маладосць», № 6—9 за 2014 год).
Навуковая дзейнасць Даследуе этнічную гісторыю беларусаў, культуру прывілеяванага саслоўя Беларусі.
Аўтар больш 30 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод якіх манаграфія «Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795—1864 гг.» (2011; ISBN 978-985-08-1241-4). Адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі «Нарысы гісторыі культуры Беларусі», Т. 1 (2013; ISBN 978-985-08-1567-5)Шидловский, Сергей Олегович // База данных «Ученые Беларуси» 27.09.2016.
Навуковая бібліяграфія
Літаратура Полацкі дзяржаўны універсітэт : вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк : ПДУ, 2008. — С. 135.
Спасылкі Старонка на academia.edu Беларусь в XIX веке Сайт историка Сергея Шидловского
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Эсэісты Беларусі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Этнолагі Беларусі