right|100px|thumb Тэмпература плаўлення і зацвярдзення — тэмпература, пры якой цвёрдае крышталічнае цела здзяйсняе пераход у вадкі стан і наадварот. Пры тэмпературы плаўлення рэчыва можа знаходзіцца як у вадкім, так і ў цвёрдым стане. Пры падвядзенні дадатковага цяпла рэчыва пяройдзе ў вадкі стан, а тэмпература не будзе мяняцца, пакуль усё рэчыва ў разгляданай сістэме не расплавіцца. Пры адвядзенні лішняга цяпла (астуджэнні) рэчыва будзе пераходзіць у цвёрды стан (застыванне) і, пакуль яно не застыне цалкам, тэмпература не зменіцца.
Тэмпература плаўлення/зацвярдзення і тэмпература кіпення/кандэнсацыі лічацца важнымі фізічнымі ўласцівасцямі рэчыва. Тэмпература зацвярдзення супадае з тэмпературай плаўлення толькі для чыстага рэчыва.
Тэмпературы плаўлення некаторых важных рэчываў:
рэчыва тэмпература плаўлення (°C) гелій (пры 2,5 МПа) -272,2 вадарод -259,2 кісларод -218,8 азот -210,0 метан -182,5 этылавы спірт -114,5 аміяк -77,7 ртуць -38,87 хлор -34 вадзяны лёд 0 бензол +5,53 цэзій +28,64 цукроза +185 цукрын +225 волава +231,93 свінец +327,5 алюміній +660,1 серабро +960,8 золата +1063 крэмній +1415 жалеза +1539 плаціна +1769,3 карунд +2050 тытан +2196 рутэній +2250 цырконій +2398 карбід крэмнію +2457 осмій +3054 малібдэн +3163 вальфрам +3410 вуглярод +3547 аксід торыю +3623 карбід гафнію +3960 карбід тантала-гафнію +4216
Катэгорыя:Тэмпература Катэгорыя:Тэрмадынаміка