RTL Television, скарочана RTL — найбуйнейшы камерцыйны тэлеканал Германіі са штаб-кватэрай у Кёльне. Вяшчанне ажыццяўляецца праз кабель, спадарожнік і Інтэрнэт. Уваходзіць у склад RTL Group.

Папулярныя праграмы Нямецкая версія забаўляльнай віктарыны «Хто хоча стаць мільянерам?» (нязменны вядучы — Гюнтэр Яўх). Папулярнае кастынг-шоу маладых выканаўцаў «Deutschland sucht den Superstar» (прадзюсар і нязменны член журы — Дзітэр Болен). Кастынг-шоу талентаў «Суперталент» (журы — Дзітэр Болен, Сільвія ван дэр Варт, Брус Дарнел і іншыя).

Спасылкі

Афіцыйны сайт RTL Television

Катэгорыя:Тэлеканалы Германіі Катэгорыя:Тэлеканалы на нямецкай мове Катэгорыя:RTL Group