Ле́бедзіНапісанне Лебедзі ў адпаведнасці з: () — род вадаплаўных птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.

Знешні выгляд

Пер’е лебедзяў — чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрознівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іх памеры — яны з’яўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.

Размах крылаў дасягае двух метраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі развітая і дазваляе пераадольваць тысячы кіламетраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.

Птушанятамі апекуюцца абое бацькоў цягам году пасля нараджэння. Манагамныя. Лебядзіная пара трымаецца разам да канца жыцця. Калі адзін з іх памірае, то другі больш не шукае сабе пару.

Класіфікацыя

Існуе сем відаў (на тэрыторыі Беларусі 3: лебедзь-шыпун, лебедзь-клікун, лебедзь малы):

Часам за лебедзя прымаюць , аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах большая за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебедзяўІгар Акімушкін. Сляды нябачаных звяроў .

У філятэліі

У геральдыцы

Катэгорыя:Гусепадобныя