Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (, Гарадзецк,  — , Масква) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір эскадрыллі 6-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка Ваенна-паветраных сіл Чарнаморскага флоту), Герой Савецкага Саюза (1942), генерал-маёр авіяцыі (1957)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..

Біяграфія Міхаіл Васільевіч Аўдзееў нарадзіўся 15 верасня 1913 года ў вёсцы Гарадзецк Магілёўскай губерні у сям’і селяніна. Жыў і вучыўся ў г. Ленінград.

Ваенная служба У ліпені 1932 года быў прызваны ў рады РСЧА. Вучыўся ў Ленінградскай ваенна-тэарэтычнай школе лётчыкаў, затым — у Варашылаўградскай ваенна-авіяцыйнай школе пілотаў.

З 1934 а служыў у Ваенна-паветраных сілах Ваенна-Марскога Флоту ў якасці пілота ў 24-й авіяцыйнай эскадрыллі.

У 1938 годзе ўступіў у ВКП (б).

З красавіку 1938 года Міхаіл Аўдзееў служыў у 1-й авіяцыйнай эскадрыллі ВПС Чарнаморскага флоту, дзе камандаваў звяном, а з красавіка 1940 года працаваў начальнікам штаба эскадрыллі. З жніўня 1940 года служыў у 32-м знішчальным авіяпалку ВПС Чарнаморскага флоту камандзірам звяна, а з лютага 1941 года — намеснікам камандзіра эскадрыллі.

Удзел у Вялікай Айчыннай вайне З чэрвеня 1941 г. прымаў удзел у баях Вялікай Айчыннай вайны. Усю вайну ён служыў у 8-м знішчальным авіяпалку, якому ў красавіку 1942 года адным з першых палкоў у ВПС быў уручаны Гвардзейскі сцяг і які быў перайменаваны ў 6-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк. Ваяваў намеснікам камандзіра эскадрыллі, а са студзеня 1942 года камандаваў эскадрылляй.

Да чэрвеня 1942 а Міхаіл Аўдзееў зрабіў больш за трыста баявых вылетаў, у 63 паветраных баях збіў 9 самалётаў праціўніка, а таксама нанёс значны ўрон войскам праціўніка штурмавымі ўдарамі.

Указам № 858 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 чэрвеня 1942 за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі капітану Аўдзееву Міхаілу Васільевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-морского флота» от 14 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 30 июня (№ 24 (183)). — С. 1..

У ліпені 1942 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандзіра палка, з сакавіка 1943 года — выконваючы абавязкі памочніка камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы і паветранаму бою. З красавіка 1943 па лістапад 1944 года камандаваў 6-м гвардзейскім Севастопальскім двойчы Чырванасцяжным знішчальным авіяцыйным палкома. Браў удзел у абароне Адэсы, Севастопаля, Каўказа, у бітвах за Новарасійск і вызваленні Таманскага паўвострава, у Крымскай, Адэскай, Яска-Кішынёўскай аперацыях. За час вайны Міхаил Аўдзееў здзейсніў больш за пяцьсот баявых вылетаў, правёў звыш 90 паветраных баёў, збіўшы асабіста 12 самалётаў праціўніка і 6 у групе.

Пасляваенная кар’ера У 1945 годзе скончыў акадэмічныя курсы афіцэрскага складу ВПС і СПА пры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава. Выпрабоўваў многія тыпы рэактыўных самалётаў.

З мая 1945 па сакавік 1947 года служыў камандзірам 6-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі, з красавіка 1949 па красавік 1950 года — камандзірам 92-й змешанай авіяцыйнай дывізіі, а з красавіка 1950 па май 1951 года — камандзірам 601-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі.

З мая 1951 па лістапад 1953 года Міхаіл Аўдзееў працаваў намеснікам начальніка па лётнай падрыхтоўцы Вышэйшых афіцэрскіх лётна-тактычных курсаў, з лістапада 1953 па сакавік 1956года — памочнікам начальніка кіравання ВПС 8-га ВМФ, з сакавіка 1956 па верасень 1958 года — камандзірам 9-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса, з верасня па лістапад 1958 — 1-м намеснікам камандуючага 42-й паветранай арміяй, з лістападзе 1958 па красавік 1960 года — намеснікам начальніка авіяцыі Бакінскай акругі СПА, з ліпеня 1960 па жнівень 1961 года — начальнікам авіяцыі 8-й асобнай арміі СПА і са снежня 1961 па сакавік 1964 года — намеснікам камандуючага ВПС Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі — начальнікам аддзела баявой падрыхтоўкі і вышэйшых навучальных устаноў.

У адстаўцы У сакавіка 1964 года генерал-маёр авіяцыі Міхаіл Аўдзееў сышоў у адстаўку. Жыў у Маскве, дзе і памёр 22 чэрвеня 1979 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках (участак 9-3).

У 1967 годзе выдаў мемуары пад назвай «У самага Чорнага мора». Яны распавядаюць пра гераічную службу савецкіх лётчыкаў у перыяд вайны, пачынаючы з абароны Адэсы і Севастопаля, і заканчваючы вызваленнем краін Усходняй Еўропы. Мемуары выйшлі ў трох частках.

Узнагароды і званні Медаль «Залатая Зорка»; Ордэн Леніна Шэсць ордэнаў Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Два ордэна Чырвонай Зоркі Медалі Замежны ордэн Ваенны лётчык 1 класа

Спасылкі Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. 1 часть мемуаров М. В. Авдеева 2 часть мемуаров М. В. Авдеева 3 часть мемуаров М. В. Авдеева

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны