Аляксандр Бру́кнер (, , Бэрэжаны — , Берлін) — польскі гісторык літаратуры і мовазнаўца, Замежны член-карэспандэнт Імператарскай Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1889), член Польскай (1888) і акадэмій навук, .
Біяграфія У 1875 годзе скончыў Львоўскі ўніверсітэт, дзе спецыялізаваўся па класічных мовах, займаўся індаеўрапейскім і славянскім мовазнаўствам. У 1877 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Літоўска-славянскія пошукі. Славянская лексіка ў літоўскай мове». З 1876 па 1878 год вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім і Берлінскім універсітэтах. З 1878 па 1881 год прыват-дацэнт у Львоўскім універсітэце, выкладаў граматыку славянскіх моў. З 1881 года — прафесар славянскіх моў і літаратур Берлінскага ўніверсітэта. Даследаваў этымалогію і тапаніміку, , этнаграфію, гісторыю рускай літаратуры і фальклору.
У 1904 годзе звярнуўся з прапановай вылучыць Элізу Ажэшка на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Крыніцы
Літаратура
Дзендзелівський Й. О. Брюкнер Александр // Енциклопедія сучасної України : у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]. — К.: НАН України, НТШ, Координаційне бюро енциклопедії сучасної України НАН України, 2004. — Т. 3 : Біо — Бя.. — С. 497. Дзендзелівський Й. О. Брюкнер Александр // Ісаєвич Я. Д. Брюкнер Александер // Ткачов С., Ханас В. Брюкнер Александер // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін. — Тернопіль : Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2004. — Т. 1 : А — Й. — С. 189. — ISBN 966-528-197-6. Шевченківський словник : у 2 т. / Інститут літератури ім. Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — Київ : Головна редакція УРЕ, 1978.
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Аўтары энцыклапедый і слоўнікаў Катэгорыя:Славісты Германіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі