«Піла 2» () — трылер 2005 года. З'яўляецца сіквелам фільма «Піла: гульня на выжыванне», які выйшаў у 2004 годзе, а таксама серыі фільмаў пра Канструктара. Рэліз фільма адбыўся 28 кастрычніка 2005 года. У першыя выхадныя фільм сабраў 31,5 млн. $, а агульныя сусветныя зборы склалі 153 млн. $. У Аўстраліі фільм выйшаў толькі 1 снежня 2005 года. Увесь фільм (акрамя некаторых момантаў) быў зняты ў адным будынку за 25 дзён. Бюджэт фільма склаў 5 млн. $. Большасць акцёраў не атрымала апошнія дваццаць пяць старонак сцэнарыя. Толькі акцёры, якія ўдзельнічаюць у апошняй сцэне, ведалі развязку фільма.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы жахаў 2005 года Катэгорыя:Фільмы Дарэна Ліна Боўсмана