Манагуа (ісп.: Managua) — дэпартамент у Нікарагуа.

Дэпартамент Манагуа знаходзіцца ў заходняй частцы краіны, на беразе возера Манагуа. На захадзе ён абмываецца водамі Ціхага акіяна. Плошча дэпартамента складае 3.672 км². Колькасць насельніцтва складае прыблізна 1.400.000 чалавек (ацэнка на 2006 год). Шчыльнасць жыхароў тут роўная 384 чал./км², што робіць яго самым шчыльнанаселенным дэпартаментам Нікарагуа. Галоўны горад дэпартамента - Манагуа - з'яўляецца таксама і сталіцай краіны.

У адміністрацыйным плане дэпартамент Манагуа падзяляецца на 9 муніцыпій: Сьюдад-Сандына Эль-Круцэра Манагуа Матэарэ Сан-Францыска-Лібрэ Сан-Рафаэль-дэль-Сур Тыкуантэпэ Тыпітапа Віла-Карлас-Фансека

Катэгорыя:Дэпартаменты Нікарагуа