Алерыя (; ) — французская камуна на ўсходзе вострава Корсіка.
Заснаваны старажытнымі грэкамі ў 564 годзе да н.э. як Алалія і з’явіўся першым горадам на востраве, затым сюды перасяліліся бежанцы з захопленага персамі горада Факея. Пасля бітвы за Алалію перайшоў пад кантроль этрускаў і карфагенянаў. Падчас Пунічных войн (у 259 годзе да н.э.) захоплены рымскімі войскамі пад правадырствам консула Луцыя Карнелія Сцыпіёна.
Спасылкі Алерыя
Катэгорыя:Камуны дэпартамента Верхняя Корсіка Катэгорыя:Гарады Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Францыі