Друз, таксама шчэбень, рухляк, рухляковая парода — неарганічны крупчасты сыпкі матэрыял з зернямі памерамі звыш 5 мм, які вырабляюць драбненнем горных парод, жвіру і валуноў, адначасна здабываюць пры раскрыўцы парод або пры перапрацоўцы некандыцыйных адходаў горных прадпрыемстваў (чорных, каляровых і рэдкіх металаў металургічнай прамысловасці) і неметалічных выкапняў іншых галін прамысловасці і наступным рассейваннем прадуктаў драбнення.
Літаратура Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.116
Катэгорыя:Абломкавыя горныя пароды Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы