Сярэдні Андаман — цэнтральны востраў архіпелага Вялікі Андаман плошчай у 1,536 км². Насельніцтва вострава складаецца з перасяленцаў з Бенгаліі, Тамілнада і Кералы. Асноўны занятак жыхароў вострава — сельская гаспадарка. На востраве таксама пражывае шмат людзей, якія адносяцца да народнасці джарава.
Берагавая лінія вострава падверглася разбуральнаму ўздзеянню цунамі 2004 года, хоць наступствы яго былі меней разбуральнымі ў параўнанні з сітуацыяй на іншых Андаманскіх астравах.
Асноўныя гарады вострава — Рангат, Біліграўнд, Кадамтала, Бакультата і Бетапур. Самы паўночны горад, Маябундэр, хоць геаграфічна і знаходзіцца на Сярэднім Андамане, адміністрацыйна адносіцца да Паўночнага Андамана.
Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы Індыі Катэгорыя:Андаманскія і Нікабарскія астравы