Рэгіёны Англіі Выява:England Regionen.png Вялікі Лондан Паўднёва-Усходняя Англія Паўднёва-Заходняя Англія Уэст-Мідлендс Паўночна-Заходняя Англія Паўночна-Усходняя Англія Іаркшыр і Хамбер Іст-Мідлендс Усходняя Англія

Рэгіёны (, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўня ў Англіі. Кожны рэгіён уключае адну ці некалькі адзінак узроўня графстваў.

Гісторыя

Падзел на рэгіёны быў ўведзены ў 1994 г. урадам Джона Мэйджэра.

Геаграфія

Дзевяць рэгіёнаў Англіі займаюць увогуле плошча 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Англіі і маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лондан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Англія) тысяч км². Сем з дзевяці рэгіёнаў абмываюцца водамі Атлантычнага акіяна (Паўночным і Ірландскім морамі, Брыстальскім залівам, пралівамі Ла-Манш і Па-дэ-Кале, эстуорыямі рэк Тэмза і Хамбер), рэгіёны Уэст-Мідлендс і Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры з дзевяці рэгіёнаў Англіі мяжуюць з Уэльсам, два рэгіёна з Шатландыяй, пры гэтым рэгіён Паўночна-Заходняя Англія мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.

Дэмаграфія

У дзевяці рэгіёнах Англіі па даных 2001 года пражывае агулам 49 млн чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 377 чал./км². У кожным з дзевяці рэгіёнаў Англіі па асобнасці, пражывае ад 2,5 (Паўночна-Усходняя Англія) да 8,0 (Паўднёва-Усходняя Англія) млн. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 207 (Паўднёва-Заходняя Англія) да 4 562 (Вялікі Лондан) чал./км².

Адміністрацыйны падзел

Дзевяць рэгіёнаў Англіі падзелены ўвогуле на 6 метрапольных графстваў, 28 неметрапольных графстваў, 55 унітарных адзінак, 32 раёна Вялікага Лондана, Лонданскі Сіці і астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб'яднаны ў 48 цырыманіяльных графстваў, для ажыццяўлення імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзелены адпаведна на 36 метрапольных і 201 неметрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лондану, Лонданскі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.

Палітыка Спіс рэгіёнаў Англіі

№ Рэгіён Цэнтр(ы) Плошча, км² Насельніцтва,тыс. чал. Шчыльнасцьнасельніцтва, чал./км² ВУП на душунасельніцтва, £ Код NUTS1 Карта 1 Вялікі Лондан Лондан 1 572 7 512 4 758 30 385 UKI 100px 2 Усходняя Англія Кембрыдж 19 120 5 388 282 20 524 UKH 100px 3 Іст-Мідлендс Мелтан-Мобры(Лестэршыр) 15 627 4 172 267 17 698 UKF 100px 4 Іаркшыр і Хамбер Лідс,Шэфілд 15 420 5 142 328 16 880 UKE 100px 5 Паўночна-Усходняя Англія Ньюкасл-апан-Тайн 8 592 2 515 293 15 688 UKC 100px 6 Паўночна-заходняя Англія Манчэстэр 14 165 6 853 475 17 433 UKD 100px 7 Уэст-Мідлендс Бірмінгем 13 004 5 267 405 17 161 UKG 100px 8 Паўднёва-Усходняя Англія Саўтгемптан 19 096 8 000 419 22 624 UKJ 100px 9 Паўднёва-Заходняя Англія Брысталь,Плімут 23 829 4 928 207 18 195 UKK 100px

Спасылкі http://www.boundarycommittee.org.uk/ http://www.odpm.gov.uk/regions/ http://www.gos.gov.uk/national

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Англіі