Macrodontia cervicornis — буйны жук з сямейства вусачы. Адзін з найбуйнейшых жукоў у свеце.
Апісанне Максімальная зарэгістраваная даўжыня злоўленага ў Перу самца — 16,5 см — быў прададзены за 1 500 долараў ЗША. Мае адносна кароткія вусікі, але моцна развітыя, доўгія выгнутыя і зубчастыя мандыбулы.
Лічынка развіваецца ў гнілой драўніне на працягу 6 гадоў.
Арэал Неатрапічая вобласць Паўднёвай Амерыкі: Калумбія, Эквадор, Перу, Бразілія, Французская Гвіяна, Сурынам, Балівія.
Спасылкі Macrodontia cervicornis на coleop-terra.com Macrodontia cervicornis на сайце cerambycoidea.com www.biolib.cz
Катэгорыя:Вусачы Катэгорыя:Насякомыя Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе