Зае́льнікі (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 54 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 82 км ад Мінска, 21 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.
Гісторыя У 1800 годзе вёска Заельнічы ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Лаўцэвічы, уласнасць генерал-маёра І. Няплюева. У 1873 г. вёска ў Рабцоўскай сельскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 26 рэвізскіх душ; у 1908 г. 103,7 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, знаходзілася у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. У кастрычніку 1943 г. карнікамі спалены 20 двароў, загублены 11 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20.1.1960 г. Мінскай абласцей.
Насельніцтва
1800 год — 43 жыхары, 4 двары. 1866 год — 64 жыхары, 8 двароўhttp://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIV/291 1897 год — 107 жыхароў, 17 двароў. 1908 год — 134 жыхары, 19 двароў. 1921 год — 159 жыхароў, 25 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 176 жыхароў, 29 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1940 год — 141 жыхар, 35 двароў. 1960 год — 113 жыхароў. 2008 год — 24 жыхары, 15 гаспадарак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна