Баркун, таксама БуркунНапісанне Баркун, Буркун у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996, С. 310. (Melilótus) — род травяністых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Двухгадовыя, радзей аднагадовыя кветкавыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 1,5—2 м. Лісце трайчастае. Кветкі дробныя, паніклыя, рознага колеру, сабраныя ў пазушныя гронкі. Часцей за ўсё кветкі белыя, жаўтаватыя і бэзавыя. Плод — невялікі стручок.

Пашырэнне і экалогія Род налічвае каля 25 відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы. Інтрадуктаваны ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: , , .

Выкарыстанне Кармавыя, лекавыя, меданосныя, сідэральныя і араматычныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, лікёра-гарэлачнай прамысловасці, медыцыне і сельскай гаспадарцы.

Літаратура

Спасылкі

Melilotus // Encyclopedia of Life (EOL)

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Меданосныя расліны