Дэвід Боўі ( , сапраўднае імя Дэвід Роберт Джонс, англ. David Robert Jones; , — ) — брытанскі рок-музыкант, вакаліст, , мастак, , прадзюсар, аўтар песень. На працягу пяцідзесяці гадоў займаецца музычнай творчасцю і часта мяняе імідж, таму яго называюць «хамелеонам рок-музыкі». Пры гэтым Боўі ўдаецца захоўваць уласны вядомы стыль, паспяхова сумяшчаючы яго з актуальнымі музычнымі напрамкамі. Боўі лічыцца наватарам, у прыватнасці, дзякуючы сваім работам 1970-х гадоў. Ён аказаў уплыў на многіх музыкантаў, вядомы сваім характэрным голасам і інтэлектуальнай глыбінёй створаных ім работ.
Выпусціўшы ў першыя гады сваёй дзейнасці альбом «David Bowie» і некалькі сінглаў, Дэвід Боўі тым не менш стаў вядомы шырокай публіцы толькі ўвосень 1969 года, калі яго песня «Space Oddity» дасягнула першай пяцёркі у брытанскім хіт-парадзе. Пасля трох гадоў эксперыментаў ён ізноў з’явіўся на публіцы ў 1972 годзе падчас росквіту глэм-рока, стварыўшы яскравы, андрагінны вобраз персанажа па імі Зігі Стардаст. Яго хіт-сінгл «Starman» са знакамітага альбома «The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders from Mars» увайшоў у першую дзясятку хіт-параду Вялікабрытаніі. У перыяд адносна нядоўгага выкарыстання вобраза Зігі Стардаста Боўі часта ўжываў музычныя інавацыі і незвычайныя візуальныя пастаноўкі.
У 1975 годзе Боўі дамогся першага буйнога поспеху ў Амерыцы з сінглам нумар адзін «Fame», напісаным у суаўтарстве з Джонам Ленанам, і хіт-альбомам «Young Americans», стыль якога спявак апісаў як «пластыкавы соўл» (). Гук альбома ўяўляе сабой радыкальны зрух у музычным стылі Боўі, які першапачаткова адштурхнуў многіх брытанскіх фанатаў спевакаCarr & Murray (1981): pp.68-74. Затым ён апраўдаў чаканні свайго лэйбла і амерыканскіх прыхільнікаў, выпусціўшы мінімалісцкі альбом «Low» (1977) — першы з трох дыскаў так званай «Берлінскай трылогіі Боўі», запісаных сумесна з Браянам Іна на працягу наступных двух гадоў. Усе тры альбома ўвайшлі ў пяцёрку лепшых хіт-параду Вялікабрытаніі і на доўгі час набылі вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў.
Пасля няўстойлівага камерцыйнага поспеху ў канцы 1970-х гадоў Боўі зноў з’явіўся на першым месцы ў брытанскіх чартах у 1980 годзе з сінглам «Ashes to Ashes» і альбомам «Scary Monsters (and Super Creeps)». У 1981 годзе ён разам з гуртам «Queen» запісаў «Under Pressure» — яшчэ адзін сінгл, які дабраўся да вяршыні брытанскага чарта. Новы пік камерцыйнага поспеху Боўі прыйшоўся на 1983 год, у якім быў выпушчаны альбом «Let’s Dance», уключалы такія хіты, як «Let's Dance», «China Girl» і «Modern Love». На працягу 1990-х і 2000-х гадоў Боўі працягвае эксперыментаваць з музычнымі жанрамі, у тым ліку іграючы ў стылях белы соўл, індастрыял, AOR і джангл. Яго апошнім студыйным альбомам стаўся «Blackstar», выпушчаны ў 2016 годзе, у два дні перад смерцю музыканта.
У 2000 годзе штотыднёвік «New Musical Express» праводзіў апытанне сярод музыкантаў розных стыляў і кірункаў. Пытанне было толькі адно: «Які музыкант аказаў найбольшы ўплыў на Вашу ўласную творчасць?» Па выніках апытання самым уплывовым музыкантам стагоддзя быў прызнаны Дэвід БоўіNME poll places Bowie as most influential artist of all-time. Боўі дабіўся прызнання ў тым ліку і як кінаакцёр; сярод самых вядомых яго роляў — іншапланецянін Томас Джэром Ньютан у «Чалавеку, які зваліўся на Зямлю» (узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Сатурн»), вампір Джон у «Голадзе», кароль гоблінаў у «Лабірынце».
У 2002 годзе ў апытанні BBC «100 найвялікшых брытанцаў» Боўі заняў 29-е месца. На працягу сваёй кар’еры ён прадаў больш за 136 мільёнаў пласцінак, і тым самым увайшоў у дзясятку самых паспяховых артыстаў у гісторыі папулярнай музыкі Вялікабрытаніі. Шэсць яго альбомаў уваходзяць у спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Rolling Stone» (прычым першыя тры з іх выйшлі запар у перыяд з 1972—1973, астатнія тры — у 1976—1977 гады). У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў яго на 39-е месца ў спісе «100 найвялікшых выканаўцаў рок-музыкі ўсіх часоў» і на 23 месца ў спісе «100 найвялікшых вакалістаў усіх часоў».
Памёр ад раку ва ўзросце 69 гадоў.
Дыскаграфія Сольныя альбомы David Bowie (1967) David Bowie (1969) The Man Who Sold the World (1970) Hunky Dory (1971) The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders From Mars (1972) Aladdin Sane (1973) Pin Ups (1973) Diamond Dogs (1974) Young Americans (1975) Station to Station (1976) Low (1977) "Heroes" (1977) Lodger (1979) Scary Monsters (And Super Creeps) (1980) Let's Dance (1983) Tonight (1984) Never Let Me Down (1987) Black Tie White Noise (1993) The Buddha of Suburbia (1993) Outside (1995) Earthling (1997) Hours (1999) Heathen (2002) Reality (2003) The Next Day (2013) Blackstar (2016) Toy (пасмяротна, 2021) У складзе гурта Tin Machine
Tin Machine (1989) Tin Machine II (1991)
Зноскі
Літаратура
Buckley, David. David Bowie: Complete Guide to His Music. — Omnibus, 2004.
Picaud, Loic. David Bowie et le rock dandy. — Hors-Collection, 2007. Robin, Pierre. David Bowie: Du provocateur au seducteur ultramoderne. — Paris: B. Giovanangeli, 2005. — 252 p. — ISBN 2-909034-76-3. Sanford, Christopher. Bowie: Loving the Alien. — Da Capo Press, 1998. Seabrook, Thomas Jerome. Bowie in Berlin: A New Career in a New Town. — Jawbone Press, 2008. Soligny, Jerome. — David Bowie. Spitz, Marc. Bowie: A Biography. — Crown Publishers, 2009. Thompson, Dave. — Hallo Spaceboy: The Rebirth of David Bowie. — Ecw Press, 2006. Tremlett, George. — David Bowie: Living on the Brink. — Carroll and Graf, 1997. Ungemuth, Nicolas. — David Bowie. — Librio, 1999. Waldrep, Shelton. Phenomenology of Performance // The Aesthetics of Self-Invention: Oscar Wilde to David Bowie. — University of Minnesota Press, 2004. Welch, Chris. David Bowie: We Could Be Heroes: The Stories Behind Every David Bowie Song. — Da Capo Press, 1999. Wilcken, Hugo. 33?: David Bowie's. — Low, Continuum, 2005. Moonage Daydream: the life and times of Ziggy Stardust; photos by Mick Rock — textes by David Bowie. — Genesis Publications, 2002.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Дэвіда Боўі
Charlie Rose interview (1998) Інтэрв’ю Дэвіда Боўі і Уільяма Бероўза Артыкул пра Дэвіда Боўі ў часопісе «GQ» Сайт прысвечаны сінглам Дэвіда Боўі «Дзённікі Натана Адлера» (пераклад Дзмітрыя Барацьбіта) «12 жыццяў Дэвіда Боўі» — кароткі даведнік па творчасці Кіравала жыцці. Цытаты розных гадоў, з інтэрв’ю часопісу «Esquire»
Катэгорыя:Рок-музыканты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Спевакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Музыканты псіхадэлічнага рока Катэгорыя:Паэты-песеннікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі