Дзьмухавец, Дмухавец, АдуванчыкНапісанне Дзьмухавец, Адуванчык у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.126 (Taráxacum) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства .

Назва Назва Taraxácum паходзіць ад лацінізацыі арабскай (tharakhchakon) або персідскай (talkh chakok) назвы іншай складанакветнай расліны.

Апісанне Дзьмухавец — расліна з галінастым, стрыжневым коранем таўшчынёй каля 2 см і даўжынёй каля 60 см, у верхняй частцы пераходзіць у кароткае шматгаловае карэнішча.

Лісце голае, перыста-надрэзанае або суцэльнае, сабранае ў прыкаранёвую разетку.

Кветаносная стрэлка сакавітая, цыліндрычная, полая ўсярэдзіне, заканчваецца адзіночным кошыкам язычковых ярка-жоўтых кветак.

Усе часткі расліны ўтрымліваюць густы белы малочнападобны сок.

Цвіце дзьмухавец ў маі, плоданасіць пачынае сямянкамі з белым чубком з чэрвеня.

Пашырэнне Пашыраны ў халодных і ўмераных паясах зямнога шара, за выключэннем высакагорных раёнаў і арктычных шырот. На Беларусі расце .

Віды

Дзьмухаўцы, якіх існуе звыш двух тысяч апаміктычных мікравідаў і каля сямідзесяці так званых «буйных» ці зборных відаў.

Некаторыя віды

Літаратура Кудрашова М. Г. Адуванчык //