ДзівасілНапісанне Дзівасіл ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.111 (Ínula) — род шматгадовых раслін сямейства астравыя (Asteraceae), расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы.
Біялагічнае апісанне Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з суцэльнымі лісцінкамі і жоўтымі буйнымі суквеццямі.
Кветкі жоўтыя ці аранжавыя, адзіночныя або сабраны ў гронкападобныя або шчыткападобныя агульныя суквецці.
Красаванне летам ў другой палове.
Размнажэнне вясновае.
Раслінная сыравіна
Хімічны склад Корні і карэнішчы ўтрымоўваюць інулін, сапаніны, смолы, камедзь, слізь, пігмент, воцатную і бензойную кіслоты, алкалоіды, вітамін Е і эфірны алей, асноўнай складовай часткай якога з'яўляецца геленін — сумесь розных відаў лакцінаў (аланталактан і іншыя).
Фармакалагічныя ўласцівасці Дзівасіл валодае супрацьзапаленчым, жэлчэгонным, адхарквальным і слабым урынагонным дзеяннем, запавольвае перыстальтыку кішэчніка і яго сакраторную актыўнасць і ў той жа час павялічвае вывядзенне жоўці ў дванаццаціперсную кішку, што ў спалучэнні з антысептычным эфектам станоўча адбіваецца пры лячэнні органаў стрававання.
Клінічна даказана, што прэпарат алантон, атрыманы з дзівасіла, узмацняе кровазварот у слізістай абалонцы страўніка, паскарае працэс гаення язваў, павялічвае колькасць звязанай салянай кіслаты і памяншае ўтрыманне пепсіну, што станоўча адбіваецца на цячэнні хваробы.
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)