Алеу́цкі хрыбет — горны хрыбет на паўвостраве Аляска, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі; тэрыторыя ЗША.

Даўжыня каля 850 км. Ланцуг вулканічных конусаў вышынёй 2500—3000 м. Найбольшая вяршыня — гара Рэдаут (3108 м). 10 дзеючых вулканаў (Іліямна, Катмай, Паўлава і інш.). На схілах субарктычныя лугі, горная тундра. На вяршынях шматгадовыя снягі і ледавікі.

Літаратура

Катэгорыя:Горы Аляскі