Уладзімір Адамавіч Кароль (, , Мінская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі і савецкі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1970). Правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Член ВКП (б) з 1940 года.
Біяграфія Уладзімір Кароль нарадзіўся 14 (27) снежня 1912 года ў горадзе Ігумен (цяпер Чэрвень Мінскай вобласці Беларусі). У 1927—1931 гг. вучыўся ў Беларускім мастацкім тэхнікуме ў Віцебску. Працаваў настаўнікам і дырэктарам у адной са школ ДзяржынскаВладимир Король: история народного архитектора СССР, стоявшего у истоков восстановления Минска . З 1934 па 1941 год навучаўся на архітэктурным факультэце Ленінградскай акадэміі мастацтваў, дзе ў той час працавалі таленавітыя архітэктары і педагогі І. Фамін, Л. Руднеў, І. Лангбард. У акадэміі ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай ГалінайДипломат от архитектуры. Член КПСС з 1940 года.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1941 года Кароль уступіў у народнае апалчэнне і як памочнік ваеннага інжынера дывізіі браў удзел у абароне горада Ленінграда. У лістападзе 1941 года ён быў адкліканы з фронту для працы ва Усерасійскай акадэміі мастацтваў, а ў 1942 годзе эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію разам з супрацоўнікамі і студэнтамі акадэміі.
У 1945 годзе Уладзімір Кароль прыехаў у вызвалены, разбураны вайной Мінск. Працаваў спачатку намеснікам начальніка, з 1951-га — начальнікам Упраўлення па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Член Саюза архітэктараў СССР з 1950 года. У 1955—1979 гг. старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва. Адначасова з 1947 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце, у 1969 годзе ўзначаліў кафедру горадабудаўніцтва, якая была створана пры яго непасрэдным.
У 1978 годзе на сесіі Вярхоўнага Савета БССР пры абмеркаванні праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» адзначаў:
Творчасць
Сумесна з суаўтарамі распрацаваў у 1948—1969 гг. генеральны план Мінска, дом для працаўнікоў «Гомсельмаша» у Гомелі, адміністрацыйны будынак у Полацку, праекты планіроўкі і забудовы Цэнтральнага раёна (1945), праект рэканструкцыі чыгуначнага вакзала (1946), дом жылы дом для працаўнікоў танкасуконнага камбіната на рагу вуліц Клары Цэткін і Мяснікова (1947), Ленінскага праспекта і Цэнтральнай плошчы (1948, разам з М. Асмалоўскім, Л. Мацкевічам, М. Паруснікавым, Г. Баданавым; Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), будынкі Галоўпаштамта, Цэнтральнага тэлеграфа (1953, 1958), манумент Перамогі (1951), помнік Сталіну (1952) ў Мінску, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971).
Аўтар і рэдактар прац па архітэктуры і горадабудаўніцтве, у т.л.: «Мікрараёны Беларусі» (Мінск, 1963), «Мінск. Пасляваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Мінск, 1966), «Новыя гарады Беларусі» (Мінск, 1956). З 1970 па 1980 г. быў рэдактарам бюлетэня «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».
У 1946—1947 гг. стварыў серыю з 15 алоўкавых малюнкаў, на якіх зафіксаваны тыя архітэктурныя помнікі, якія пасля былі знішчаныВячеслав Чернатов. Имена.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1958), «Знак Пашаны» (1949), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966), медалямі, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Удастоены ганаровых званняў Народны архітэктар СССР (1970) і Заслужаны будаўнік БССР (1962).
Памяць Яго імем названа вуліца ў Мінску, школа ў Чэрвені. На доме па вул. Захарава № 33, дзе ён жыў, у 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. У. Лятун).
У 1997 годзе ў Віцебску на будынку былога мастацкага тэхнікума (вул. Суворава, 3) устаноўлена мемарыяльная дошка. 14 лістапада 2012 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарот картку з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння У. А. Караля»100 гадоў з дня нараджэння У. А. Караля. Імем У. А. Караля названа прэмія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Сям’я У шлюбе з Галінай Уладзіміраўна меў сына Ігара (нар. 1944), таксама архітэктара, і дачку Ірыну Рашэўскую (нар. 1946).
Бібліяграфія Сярод апублікаваных прац У. А. Караля: Архитектурный облик будущего Минска. — Мн., 1953; Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития — М., 1966. (у сааўт.)
Крыніцы
Літаратура
Архитектура во имя жизни : сборник биографических очерков и документов известных деятелей белорусской архитектуры / [сост. Г. И. Шостак]. ― Минск, 2007. (1Н//71663К(039))
Спасылкі
Творчество архитектора В. А. Короля Владимир Король: художник, архитектор, градостроитель В. А. Король — основатель белорусского градостроения Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85
Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Брэста