Іван Аляксандравіч Фамін (, г.  — , г. ) — рускі і савецкі архітэктар, выкладчык, гісторык архітэктуры. Бацька архітэктара (1904—1989 гг.) і мастака-графіка Іраіды Фаміной (1906—1964).

Пачаўшы работу ў стылі мадэрн, у пачатку 1910-x гг. Фамін стаў вядучым майстрам пецярбургскай неакласічнай школы. У 1920-я гг. распрацоўваў тэорыю і практыку «пралетарскай класікі». У 1920-я гг. стаў адным з заснавальнікаў сталінскай архітэктуры.

Пачатак кар'еры. Мадэрн Па заканчэнні класічнай Александраўскай гімназіі ў Рызе, паступіў у Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт, які праз два гады пакінуў і паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У 1896 годзе быў выключаны з Акадэміі па палітычных матывах, працягнуў навучанне ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, затым у Парыжы, і праз год у Маскве здаў экзамен на права займацца архітэктурнай практыкай.

Працаваў у Маскве ў фірмах і , у тым ліку на шэхцелеўскіх праектах і рэканструкцыі Мастацкага тэатра. У 1900 годзе па замове пабудаваў свой першы будынак у ; пазней удзельнічаў у іншых пабудовах Таварыства.

У 1902 годзе Фамін сумесна з і Ф. В. Шэхцелем арганізаваў у Маскве выстаўку «Мастацтваў і архітэктуры Новага стылю». Аднак спробы стварэння «новай» супольнасці архітэктараў у тыя гады не ўвянчаліся поспехам.

Спасылкі Jason Grant. «Polovtsov Dacha», history of the building.

Гл. таксама Сацыялістычны рэалізм

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Архітэктары Кіева