Джавані Ларэнца Берніні, Джан Ларэнца Берніні (; ,  — , ) — італьянскі архітэктар і скульптар, самы значны прадстаўнік рымскага і ўсяго італьянскага барока, вучань свайго бацькі П’етра Берніні. Творчасць Джавані Берніні можа служыць эталонам эстэтыкі барока, для яе характэрны «павышаная эмацыйнасць, тэатральнасць, актыўнае проціборства прасторы і масы, спалучэнне рэлігійнай афектацыі з падкрэсленай пачуццёвасцю»БСЭ.

Творчасць Яго архітэктурныя пабудовы вылучаюцца прасторавым размахам і пышнасцю дэкору, дынамікай формаў, перспектыўнымі і светлавымі эфектамі, цэласным сінтэзам мастацтваў (ансамбль плошчы Святога Пятра, 1657—63, і царква Сант-Андрэа, 1653—58, фантан на П’яцца Навона, 1648—51, у Рыме). Арганічна спалучаў архітэктуру і скульптуру, выкарыстоўваў розныя матэрыялы, размалёўку, пазалоту (інтэр’еры сабора Святога Пятра, 1657—66).

Скульптуры Берніні ўласцівыя імклівасць руху, спалучэнне рэлігійнай афектацыі і экзальтацыі пачуццяў («Апалон і Дафна», 1622—25; «Экстаз святой Тэрэзы», 1644—52; капэла Карнара ў царкве Санта-Марыя дэла Віторыя, усе ў Рыме). У творчасці Берніні сфарміраваўся тып параднага партрэта барока з яго рэалістычнай дакладнасцю, псіхалагічнай вастрынёй і дэкар. пышнасцю («Людовік XIV»).

Яго творчасць зрабіла вялікі ўплыў на еўрапейскае мастацтва XVII—XVIII стагоддзяў.

Творы Ключовыя творы: Апалон і Дафна (1622—1625) — мармур, 243 см, галерэя Баргезэ, Рым. Кафедра Святога Пятра (1624) — бронза, Ватыкан. Фантан Трытона (1624—1643) — п'яцца Барберыні, Рым Экстаз Святой Тэрэзы (1647—1652) — мармур, Санта-Марыя-дэла-Віторыа, Рым Фантан Чатырох рэк (1648—1651) — мармур і траверцін, п'яцца Навона, Рым Экстаз Блажэннай Людавікі Альбертоні (1671—1674) — мармур, Сан-Франчэска-а-Рыпа, Рым Нептун і Трытон

У масавай культуры «Анёлы і дэманы» — раман, героі якога разгадваюць загадкі, пакінутыя Берніні.

Літаратура

Спасылкі

Джавані Ларэнца Берніні. Творы Джавані Ларэнца Берніні. Біяграфія

Катэгорыя:Скульптары Італіі Катэгорыя:Скульптары барока Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта