«Nightwish» — фінскі метал-гурт, які выконвае песні пераважна на англійскай мове. Была ўтворана ў 1996 годзе ў горадзе Кітээ. Ранняя творчасць Nightwish адрознівалася спалучэннем жаночага опернага вакалу былой вакалісткі Тар’і Турунен, клавішна-сімфанічнай аранжыроўкі і цяжкай гітарнай асновы паўэр-метала. Гэты стыль часцей за ўсё вызначаюць як паўэр-метал і сімфонік-метал. Голас цяперашняй вакалісткі Анет Ользан істотна адрозніваецца ад ранейшага голаса гурта.

Нягледзячы на тое, што ў сваёй роднай краіне яны дамагліся поспеху пасля першага жа сінгла, сусветнае прызнанне прыйшло да іх толькі пасля альбомаў «Oceanborn» (1998) і «Wishmaster» (2000), з кліпамі, якія мелі поспех на вядомых тэлеканалах.

У 2007 годзе гурт выпусціў новы альбом Dark Passion Play, у запісе якога прымала ўдзел новая вакалістка Анет Ользан. Яна прыйшла на змену былой салістцы Тар’е Турунен, звольненай з групы ў 2005 годзе.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Angels Fall First (1997) Oceanborn (1998) Wishmaster (2000) Century Child (2002) Once (2004) Dark Passion Play (2007) Imaginaerum (2011) Endless Forms Most Beautiful (2015) Human. :II: Nature. (2020) Yesterwynde (2024)

Спасылкі

Афіцыйныя

Неафіцыйныя

Катэгорыя:Гурты сімфанічнага метала Катэгорыя:Паўэр-метал Катэгорыя:Выканаўцы Roadrunner Records Катэгорыя:Жаночы вакал у рок-музыцы Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Метал-гурты Фінляндыі