Лугана () — горад у швейцарскім італамоўным кантоне Тычына. Горад знаходзіцца на вышыні 273 м над узроўнем мора, на паўночным беразе аднайменнага возера Лугана.

Гісторыя Ужо ў IX стагоддзі Лугана быў значным гандлёвым месцам. У сярэднія вякі горад стаў адным з цэнтраў барацьбы гвельфаў і гібелінаў, а ў 1434 годзе перайшоў да Мілану. У ходзе Італьянскіх войнаў Лугана ў 1512 годзе быў уступлены швейцарскаму саюзу і кіраваўся фогтам, не маючы статусу кантона, да 1798. У перыяд войнаў Вялікай Французскай рэвалюцыі Лугана стаў галоўным горадам аднайменнага кантона Гельветычнай рэспублікі, а у 1803 годзе ён быў перададзены кантона Тычына, галоўным горадам якога быў напераменку з Белінцонай і Лакарна. Хоць з 1881 года адміністрацыйныя органы кантона былі перанесеныя ў Белінцону, Лугана застаўся цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця, гандлю і прамысловасці. Адукацыя і культура Універсітэт Італьянскай Швейцарыі Вядомыя асобы Іначэнца Мараіна — архітэктар і мастак-дэкаратар другой паловы 18 ст.

Спасылкі

Афіцыйная старонка Атэлі Лугана Швейцарыя Філакартычная гісторыя Лугана

Катэгорыя:Гарады Швейцарыі Катэгорыя:Камуны кантона Тычына