Антон Пятровіч Бялевіч (, в. Дуброўка, , Мінская вобласць — , Мінск) — беларускі паэт. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветным інстытуце (1933—1935). Працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939—1945 гг. — у газеце «Звязда». Падчас Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку, удзельнічаў у савецкім партызанскім руху на Віцебшчыне. У 1945—1947 гг. — загадчык аддзела паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1947—1950 гг. — нарысіст газеты «Савецкі селянін».

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1943 года.

Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць Друкаваўся з 1937 года. Першы верш апублікаваны ў 1938 (газета «Літаратура і мастацтва»). У 1945 у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек из дубравы» ў перакладзе на рускую мову, у Мінску — вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар кніжак паэзіі «На бацькоўскіх сцежках» (1946), «Свята» (1947), «Чалавек-сонца» (1947), «Паэмы» (1948), «Светач» (1950), «Дарогай шчасця» (1952), «Жывая рака» (1955), «Хлеб і нахлебнікі» (1957), «За салаўінымі гаямі» (1959), «Вясёлка над полем» (1961), «Залатыя ключы» (1963), «Высокі поўдзень» (1964), «Рэха навальніц» (1965), «Партрэт бацькаўшчыны» (1967), «Вінтоўка і плуг» (1968), «Любоў мая» (1971), «Гарынь» (1972), «А ў бары, бары» (1974), «З Дуброўкі краіна відна» (1974), «Сонцам заручоныя» (1975), «Сонечны гадзіннік» (1978), «Сосны ў жыце» (1980), «Мой шчодры бор» (1985). Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор» (1963). Напісаў для дзяцей кніжкі паэзіі «Ідзі, мой сын» (1953), «Тарасікава дарожка» (1962), «Дабрадзейны асілак» (1973), «Партызанскі рыбачок», (1976), аповесць «Малюнкі маленства» (1977).

У творчасці А. Бялевіча ўваскрасенне подзвігу народа ў Вялікую Айчынную вайну, жыццё калгаснай вёскі. Яго паэзіі ўласцівыя традыцыйна-фальклорная вобразнасць, народна-песенны лад, выразнасць мастацка-выяўленчых сродкаў, даступнасць лексікі, адкрытасць выказванняЯ. Саламевіч (1996).

Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў» (1970), кніг нарысаў «Майстры сацыялістычнага земляробства» (1939), «Сонечным шляхам» (1950), «Добрыя людзі» (1957), «Людзі робяць вясну» (1959), «З добрай доляй заручоныя» (1960), «Хатынь: боль і гнеў» (1971), «Споведзь сэрца» (1978), кнігі літаратурных партрэтаў «Чарадзеі» (1970).

Пераклаў на беларускую мову паэму А. Твардоўскага «За даллю — даль» (1962), паасобныя творы , М. Бажана, , , М. Лермантава, А. Міцкевіча і інш.

Прэміі і ўзнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Імем паэта названа вуліца ў горадзе Узда.

Бібліяграфія Выбраныя творы. Т. 1-2. Мн., 1969. Хатынь: боль и гнев [печатный текст] / Белевич, Антон Петрович, Автор (Author); Жиженко, Владимир Александрович, Переводчик (Translator); Дегтярева, И. А., Редактор (Editor); Сергеев, С. И., Художник (Artist); Трояновская, Н. Е., Технический редактор, типограф (Typographer). - Издание 2-е, переработанное. - Москва : Политиздат, 1974. - 79, с.: вкладные л.; 20 см.- 200 000 экземпляров   15 к. Сонечны гадзіннік. Мн., 1978. Мой шчодры бор. Мн., 1985.

Літаратура Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі