Ваенна-паветраныя сілы Злучаных Штатаў Амерыкі () — адзін з відаў Узброеных сіл Злучаных Штатаў Амерыкі. Па колькасці жывой сілы і колькасці лятальных апаратаў з'яўляюцца самымі буйнымі ваенна-паветранымі сіламі ў свеце.

Па стане на 30 верасня 2007 года, колькасць ВПС ЗША складала 328,6 тыс. чалавек на сапраўднай службе. Акрамя таго, 117 497 чалавек лічылася ў рэзерве, а 106,7 тыс. чалавек - у ВПС Нацыянальнай гвардыі. На ўзбраенні знаходзіліся 4093 пілатуемыя лятальныя апараты (а таксама 1289 ў ВПС Нацыянальнай гвардыі і 396 ў рэзерве), каля 156 беспілотных лятальных апаратаў, 2130 крылатых ракет паветранага базіравання, 450 міжкантынентальных балістычных ракет.

Сярэдні час эксплуатацыі самалётаў тактычнай авіяцыі - 20 гадоў.

Спасылкі

Афіцыйная старонка ВПС ЗША Прадстаўніцкі сайт ВПС ЗША US Air Force Rank Insignia and Air Force Pay Grades U.S. Naval Aircraft Marking