Лю Цзун’юань (, Хэдун, Шаньсі — , Лючжоу, Гуансі) — кітайскі філосаф і пісьменнік дынастыі Тан. Іерогліф «лю» перакладаецца «вярба».
Біяграфія Рабіў паспяховую кар’еру пры двары, але ў 805 годзе быў сасланы ў Хунань, а затым у Гуансі за выказванне рэфарматарскіх поглядаў. Разам з Хань Юем выступаў за вяртанне да мовы і стылю старажытных. Філасофскія погляды Лю Цзун’юаня выкладзены ім у «Адказах на „Пытанні да неба“», «Меркаваньні аб небе», «Меркаванні аб ахвярах духам» і іншых працах. З яго літаратурных твораў найбольш вядомымі былі байкі і прытчы, пейзажныя замалёўкі, пуцявыя нататкі.
На скон Лю Цзун’юаня Хань Юй адгукнуўся эпітафіяй.
Літаратура Chen J. Liu Tsung-yüan and Intellectual Change in T’ang China, 773—819, Cambridge: Cambridge UP, 1992
Катэгорыя:Філосафы эпохі Тан Катэгорыя:Філосафы IX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі эпохі Тан Катэгорыя:Пісьменнікі IX стагоддзя