Парыжская мірная канферэнцыя (1919—1920) — міжнародная канферэнцыя, скліканая дзяржавамі-пераможцамі для выпрацоўкі і падпісання мірных дагавораў з дзяржавамі, пераможанымі ў Першай сусветнай вайне. Праходзіла з перапынкамі з 18 студзеня 1919 да 21 студзеня 1920 года. У ёй бралі ўдзел 27 дзяржаў і 5 дамініёнаў Вялікабрытаніі (Ньюфаўндленд, Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз, Аўстралія і Новая Зеландыя). Канферэнцыя падрыхтавала дагаворы з Германіяй (Версальскі дагавор), Аўстрыяй (Сен-Жэрменскі дагавор), Балгарыяй (Нёіскі дагавор), Венгрыяй (Трыянонскі дагавор) і Асманскай імперыяй (Сеўрскі мірны дагавор). Пазіцыі іншых удзельнікаў канферэнцыі былі слабымі, таму на ёй асноўныя праблемы пасляваеннага ўладкавання свету вырашала «Вялікая тройка» — Вільсан, Лойд-Джордж і Клемансо. Ні адзін з урадаў, якія прэтэндавалі ў той момант на статус законнай Усерасійскай ўлады, не былі запрошаныя да канферэнцыі. Германія і яе былыя саюзнікі былі дапушчаныя на канферэнцыю толькі пасля таго, як былі выпрацаваны праекты мірных дагавораў з імі. На канферэнцыі быў ухвалены статут Лігі Нацый.
Адхіленыя праекты канферэнцыі Чэшскі калідор
Вынікі канферэнцыі Былі падрыхтаваны мірныя дагаворы: Версальскі дагавор Сен-Жэрменскі дагавор Нёіскі дагавор Трыянонскі дагавор Сеўрскі мірны дагавор
Падрыхтаваныя канферэнцыяй мірныя дагаворы заклалі разам з пагадненнямі, прынятымі на Вашынгтонскай канферэнцыі (1921—1922), асновы Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.
Гл. таксама Брэсцкі мір
Катэгорыя:Міжнародныя канферэнцыі Катэгорыя:Першая сусветная вайна