Дыёна (, ) — натуральны спадарожнік Сатурна.
Мае два каарбітальныя спадарожнікі — Алена і Полідэўк.
Гісторыя адкрыцця і назвы Дыёна была адкрыта Джавані Касіні ў 1684 годзе. Ён назваў 4 адкрытыя ім спадарожнікі Сатурна «зоркамі Людовіка» () у гонар караля Францыі Людовіка XIV. Астраномы доўгі час пазначалі Дыёну як «чацвёрты спадарожнік Сатурна» (Saturn IV).
Сучасную назву спадарожніка прапанаваў Джон Гершэль (сын Уільяма Гершэля) у 1847. Ён прапанаваў ідэю назваць 7 вядомых на той момант спадарожнікаў Сатурна па імёнах тытанаў — братоў і сясцёр Кронаса (аналага Сатурна ў грэчаскай міфалогіі). Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Сатурна Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1684 годзе Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, якія адкрыў Джавані Даменіка Касіні