Mercedes-Benz Group (был. DaimlerChrysler AG, Daimler-Benz AG, да лютага 2022 года Daimler AG) — нямецкі аўтамабілебудаўнічы канцэрн. Найбуйнейшая па абароце кампанія Германіі (па выніках 2006 года). Штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Штутгарт (Stuttgart), зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія.
Падраздзяленні і маркі У склад Daimler AG уваходзяць наступныя падраздзяленні:
Mercedes-Benz Cars Group — займаецца вытворчасцю легкавых аўтамабіляў марак: Maybach Mercedes-Benz Mercedes-AMG Smart Daimler Trucks Group — займаецца вытворчасцю буйнатанажных грузавых аўтамабіляў (і, падобных паводле тыпаў вытворчасці, аўтобусаў), рухавікоў марак: Mercedes-Benz Daimler Trucks North America LLC Freightliner Freightliner Custom Chassis Corporation (FCCC) Daimler Trucks Remarketing Corporation (DTRC) Daimler Trucks Government Vehicles Detroit Diesel Sterling Trucks Thomas Built Buses Western Star Trucks Mitsubishi Fuso Truck and Bus Corporation (MFTBC) Mercedes-Benz Vans Group — займаецца вытворчасцю малатанажных грузавых аўтамабіляў марак: Mercedes-Benz Daimler Buses Group — займаецца вытворчасцю аўтобусаў марак: Mercedes-Benz Orion Bus Industries Setra Daimler Financial Services — займаецца фінансаваннем праектаў групы: Mercedes-Benz Bank AG Mercedes-Benz Financial Daimler Truck Financial Daimler Fleet Management GmbH
Гл. таксама Daimler Dernburg Wagen
Спасылкі
сайт канцэрна
Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Германіі