Air France-KLM — еўрапейская холдынгавая авіякампанія. Штаб-кватэра знаходзіцца ў аэрапорце імя Шарля дэ Голя, недалёка ад Парыжа.

Авіякампанія з’яўляецца найбуйнейшай у свеце паводле аб’ёму выручкі і трэцяй у свеце паводле колькасці пасажыра-кіламетраў і памеру пасажырскага флота.

Дырэктарам кампаніі з’яўляецца Жан-Кірыл Спінета.

Air France-KLM — член аб’яднання SkyTeam. Кампанія з’яўляецца родапачынальнікам бонуснай праграмы FlyingBlue. У наш час вядзецца планавая купля акцый Alitalia. У хуткай будучыні яна можа далучыцца да альянсу.

Склад кампаніі Кампанія Air France-KLM з’яўляецца ўласнікам такіх кампаній, як:

Air France (уключаючы Régional і Brit Air) KLM (разам з KLM Cityhopper) Transavia.com CityJet VLM Airlines

Таксама кампанія валодае пэўнымі пакетамі акцый кампаній Martinair, Kenya Airways (26 %) і Alitalia (2 %).

Гісторыя Air France-KLM была заснавана спосабам зліцця кампаній Air France і KLM 5 мая 2004 года.

У выніку пагаднення ўрад рэспублікі Францыя атрымаў 54,4 % акцый кампаніі.

Спасылкі Air France-KLM

Катэгорыя:Авіякампаніі Францыі Катэгорыя:Авіяцыйныя холдынгі