Рома Яфімавіч Айзберг (, г. Арцёмаўск, Данецкая вобласць — ) — беларускі савецкі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1978), прафесар (1989). Скончыў Новачаркаскі політэхнічны інстытут у 1956. Працаваў у Туркменіі, з 1965 у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце Упраўлення геалогіі БССР (з 1976 па 1990 гг. загадчык сектара тэктонікі).т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29 З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі, з 2008 г. — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.

Намеснік старшыні Камісіі па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі Міжведамаснага тэктанічнага камітэта СССР. Асноўныя працы па методыцы тэктанічнага раянавання, класіфікацыі тыпаў тэктанічных структур, выяўленню сувязяў паміж тэктанічным развіццём структур і іх нафтагазаноснасці, па пытаннях структурна-фармацыйнага аналізу.

Працы

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфійЧлен-корреспондент АЙЗБЕРГ Ромма Ефимович .

Сярод асноўных:

Тектоника Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1976 (в соавт.). Палеогеодинамические реконструкции платформенных бассейнов. М., 1991. Докембрий Восточно-Европейской платформы: геология и нефтегазоносность. СПб., 2002 (в соавт.). Проблемы нефтегазоносности верхнепротерозойских и палеозойских комплексов Беларуси и Сибири. Мн.: БЕЛГЕО, 2003 (в соавт.). Разломы земной коры Беларуси. Мн.: Красико-Принт, 2007 (в соавт.).

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР за ўдзел у стварэнні тэктанічнай карты Беларусі маштабу 1: 500 000 і манаграфіі «Тектоника Белоруссии» (1976) Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга 2004 г. за цыкл сумесных работ «Верхнепротерозойские и палеозойские комплексы Беларуси и Сибири: геология, нефтегазоносность, проблемы освоения ресурсов углеводородов» (у сааўт.)

Літаратура

т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29.

Спасылкі Айзберг Ромма Ефимович (К 75-летию со дня рождения) Айзберг Ромма Ефимович

Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Дактары геолага-мінералагічных навук