Віла Джу­лія () — былая загарадная летняя рэзідэнцыя Пап (), сёння — нацыянальны музей этрускага мастацтва ().

Віла была пабудавана ў 1550—1555 гадах Барталамеа Аманаці ў стылі маньерызму для Папы Юлія III (адсюль яе назва). Віла сёння ўяўляе сабой толькі малую частку ранейшай рэзідэнцыі, якая раней утварала комплекс з трох будынкаў.

У канцы XVIII стагоддзя пачынаецца сістэматычнае даследаванне этрускіх знаходак. Музей быў заснаваны ў 1889 годзе для захоўвання рымскіх антычных знаходак з Лацыа, паўднёвай Этрурыі і Умбрыі, якія належаць да этрускага мастацтва. Пазней калекцыя музея папоўнілася некаторымі прыватнымі зборамі: Барберыні (1908), Кастэлані (1919), Пескіёці (1972).

На першым паверсе экспануюцца прадметы з этрускіх некропаляў — урны, статуэткі, саркафагі. У залах 1-10 і 23-34 прадстаўлены рэканструкцыі мадэляў этрускіх гарадоў, такіх як Вульчы, Тодзі, Вей і Чэрветэры, экспанаты з прыватных калекцый знаходзяцца ў залах 11-22.

У зале 7 прадстаўлена скульптура з Вей — тэракотавая статуя Апало­на, у зале 9 знаходзіцца тэракотавы саркафаг мужа і жонкі з некропаля Бандзітача ў Чэрветэры, VI ст. да н.э. Ён уяўляе сабой ложа на фігурных ножках з шлюбнай парай, якая ляжыць на ім. На другім паверсе прадстаўлены вырабы з бронзы, вялікая калекцыя ваз, упрыгожванні.

thumb|left|250px|Саркафаг мужа і жонкі

Літаратура

Спасылкі

(архітэктура вілы)

Катэгорыя:Мастацтва этрускаў Катэгорыя:Музеі Рыма Катэгорыя:Археалагічныя музеі Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Італіі

no:Villa Giulia