Карнавале — музей гісторыі Парыжа, размешчаны ў двух будынках: у старадаўнім асабняку Карнавале і ў суседнім Ле-Пелецье-дэ Сен-Фаржо (Hôtel le Peletier de Saint-Fargeau), збудаваным у 17 ст. Музей знаходзіцца ў 3-й муніцыпальнай акрузе.

Гісторыя будынка Будынак быў пабудаваны П’ерам Леско ў 1548—1560 гг. У 1578 г. дом быў набыты багатай удавой з Брэтані па імі Франсуаза дэ Керневенуа (), і па некалькі скажонаму прозвішчу гэтага сямейства дом атрымаў сваю назву.

У далейшым у асабняку Карнавале жылі шматлікія вядомыя і знатныя людзі, але найбольшую вядомасць ён атрымаў у канцы XVII стагоддзя, калі ў 1677—1696 гг. тут жыла маркіза дэ Севінье. У XIX стагоддзі ў Карнавале размяшчалася вучылішча дарожнага і маставога будаўніцтва, а ў 1886 г. будынак быў набыты гарадскім кіраваннем Парыжа для размяшчэння гістарычнай бібліятэкі і музея.

У 1989 г. у склад музея ўключаны і суседні асабняк Ле Пелецье дэ Сен-Фарго ().

Музей Сабора Парыжскага Богамаці, крыпта З 2000 года археалагічны музей Сабора Парыжскай Божай Маці знаходзіцца пад кіраўніцтвам музея Карнавале.

Турыстычная інфармацыя Адрас: 23, 29 rue de Sévigné, 75004 Paris Метро: Сен-Поль (Saint-Paul) ці Шамэн-Вер (Chemin Vert)

Гл. таксама

Павільён Арсенала — музей урбанізму і архітэктуры Парыжа. Спіс музеяў Парыжа

Катэгорыя:Музеі Парыжа Катэгорыя:III акруга Парыжа Катэгорыя:Асабнякі Парыжа