Жуль Басцьен-Лепаж (Jules Bastien-Lepage; , Данвілье, Мёз — , ) — французскі мастак, прадстаўнік натуралізму ў жывапісе як састаўнай часткі рэалізму. Гэта быў адзін з першых французскіх мастакоў, нароўні з вялікім Жулем Брэтонам, якія адлюстравалі сялянскі побыт у духу натуралізму. Сябрам і прыхільнікам яго таленту быў Эміль Заля.
thumb|left|Les foins (Сенажаць. 1877)
Жуль Басцьен-Лепаж нарадзіўся ў сям'і сціплых землеўладальнікаў і сялян у мястэчку Данвілье, Латарынгія, вучыўся з 1868 г. у Аляксандра Кабанеля ў школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы. У школе пасябраваў з будучыняй мастакам - рэалістам, аднадумам Паскалем Даньян-Бувэ. Пасля цяжкага ранення падчас нямецка-французскай вайны 1870 г. ён вярнуўся ў родную вёску. У 1875 годзе праца «Дабравешчанне пастухам» (l'Annonciation aux bergers) дазволіла яму стаць другім у конкурсе на Рымскую прэмію. З 1879 па 1882 гг. ён падарожнічаў па Англіі. Быўшы ўжо цяжка хворым ракам, ён распачаў вандраванне па Алжыру.
Яго палотны размешчаны ў найбуйнейшых музеях свету: у Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку, Мельбурне, Філадэльфіі.thumb|200px|right|Жанна д'Арк, 1879, Нью-Ёрк, Музей Метрапалітэн.
Ён не паспеў ва ўсёй меры выказаць свой талент, бо памёр ва ўзросце 36 гадоў у сваёй майстэрні ў Парыжы. На месцы пахавання ў Данвілье, дзе быў фруктовы сад, яго брат Эміль Басцьен спраектаваў і ўзвёў парк (Parc des Rainettes). Быўшы ўжо вядомым архітэктарам, пасля смерці брата, Эміль стаў мастаком-пейзажыстам. На царкоўным двары знаходзіўся бронзавы помнік Басцьену-Лепажу працы Агюста Радэна. У 2011 годзе помнік быў падораны Арменіі да 20-годдзю здабыцця ёю незалежнасці. 7 кастрычніка на плошчы Францыі ў Ерэване адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка, які стаў сімвалам сяброўства паміж дзвюма дзяржавамі.
Літаратура Angela Schneider, Anke Daemgen, Gary Tinterow. Französische Meisterwerke des 19. Jahrhunderts aus dem Metropolitan Museum of Art, New York, Nicolai Verlag, Berlin 2007, ISBN 978-3-88609-584-1 E. Benezit. Dictionnaire des peintres, sculpteurs, dessinateurs et graveurs Gründ, Paris, 1999, vol. I, p. 848.
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1848 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 1 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 1884 годзе Катэгорыя:Памерлі 10 снежня Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта