Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.
Гісторыя Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Політэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджэрам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «Arnold Layne» і «See Emily Play», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «The Piper at the Gates of Dawn» (1967). У канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.
Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «Live 8».
У кастрычніку 2014 года выдаецца альбом «The Endless River».
14 жніўня 2015 года Дэвід Гілмар абвяшчае пра канчатковы распад гурта.David Gilmour: Pink Floyd is actually finished
8 красавіка 2022 года гурт выпускае сінгл «» у падтрымку ўкраінскага народа. У запісе выкарыстаны вакал украінскага музыканта independent.co.uk.
Дыскаграфія
«The Piper at the Gates of Dawn» (1967) «A Saucerful of Secrets» (1968) «More» (1969) «Ummagumma» (1969) «Atom Heart Mother» (1970) «Meddle» (1971) «Obscured by Clouds» (1972) «The Dark Side of the Moon» (1973) «Wish You Were Here» (1975) «Animals» (1977) «The Wall» (1979) «The Final Cut» (1983) «A Momentary Lapse of Reason» (1987) «The Division Bell» (1994) «The Endless River» (2014)
Былыя ўдзельнікі Сід Барэт — гітара, вакал Роджэр Уотэрс — бас-гітара, вакал Рычард Райт — клавішы, вакал Нік Мэйсан — ударныя, вакал Дэвід Гілмар — гітара, вакал Боб Клоўз — гітара
Спасылкі Афіцыйны сайт Pink Floyd