Джугджур — горы на Далёкім Усходзе Расіі на тэрыторыі Хабараўскага края ўздоўж паўночна-заходняга ўзбярэжжа Ахоцкага мора.
Даўжыня каля 700 км, найбольшая вышыня 1906 м (гара Топка). З’яўляюцца водападзелам басейна Алдана і Ахоцкага мора.
Складзеныя магматычнымі і асадкавымі пародамі. Адзначаецца перавага сярэднегорнага рэльефу.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Горныя сістэмы Азіі Катэгорыя:Горныя сістэмы паводле алфавіта Катэгорыя:Горныя хрыбты Хабараўскага края