Шчаўевая кіслата НООССООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Належыць да моцных арганічных кіслот. Валодае ўсімі хімічнымі ўласцівасцямі, характэрнымі для карбонавых кіслот. Солі і эфіры шчаўевай кіслаты называюцца аксалатамі.
Бясколерныя крышталі, якія добра раствараюцца ў вадзе.
У прыродзе змяшчаецца ў шчаўі, кісліцы, карамболі, шпінаце і некаторых іншых раслінах у вольным выглядзе і ў выглядзе аксалатаў калію і кальцыю. Упершыню шчаўевая кіслата сінтэзавана ў 1824 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Вёлерам з дыцыяну.
Атрутная, асабліва яе дыхлорангідрыд — аксалілхларыд.
Выкарыстанне Шчаўевая кіслата выкарыстоўваецца ў якасці пратравы пры фарбаванні, для адбельвання саломы, вырабу чарніла, арэхавага і чырвонага дрэва, паліроўкі металаў, ачысткі ўрану ў аналітычнай хіміі.
Гл. таксама Рафіды
Крыніцы
Літаратура
Зефиров Н. С. и др. Химическая энциклопедия. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1998. — Т. 5: Три — Ятр. — 783 с. — ISBN 5-85270-310-9.
Спасылкі § 31. Карбонавыя кіслоты. Класіфікацыя // Электронны дадатак для павышанага ўзроўню да вучэбнага дапаможніка «Хімія» для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Пераклад з рускай мовы Л. Б. Сопат. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2019. — ISBN 978-985-599-208-1. Садртинова Р. Р. Получение щавелевой кислоты // Проблемы современной науки и образования, 2016.
Катэгорыя:Дзвюхасноўныя лімітавыя карбонавыя кіслоты Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу