Сімеон Дэні Пуасон (; , , Францыя — , ) — знакаміты французскі фізік і матэматык.

Біяграфія

Бацька яго, салдат гановерскіх войскаў, дэзерціраваў з прычыны ўціску афіцэра, займаў нязначную адміністрацыйную пасаду ў горадзе Піціўе (у дэпартаменце Луары). Тут у 1781 г. нарадзіўся Пуасон. Калі сын дасягнуў падлеткавага ўзросту, бацька сам стаў яго навучаць, мяркуючы пасля накіраваць па натарыяльнай спецыяльнасці. Аднак, не бачачы, як яму здавалася, у сына здольнасцей да разумовай працы, вырашыў аддаць яго ў навучанне цырульніку. Але маладому Пуасону аднойчы даручана было зрэзаць нарыў на руцэ хворага дзіцяці, а на наступны ж дзень пацыент ад гэтай аперацыі памёр, што прывяло ў крайні адчай маладога Пуасона; ён наадрэз адмовіўся працягваць вучэнне і вярнуўся да свайго бацькі. Тады пачалася рэвалюцыя, і бацька Пуасона паспеў атрымаць больш высокую пасаду. Здарылася так, што сшыткі часопіса Політэхнічнай школы трапілі ў рукі маладога Пуасона, які пачаў праглядаць іх, і рашаць задачы, знаходзіць верныя рашэнні. Тады бацька змясціў яго ў цэнтральную школу, у Фантэнбло. Адзін з выкладчыкаў, адкрыўшы ў вучне незвычайныя здольнасці, пачаў займацца з ім і потым падрыхтаваў яго да іспыту ў політэхнічную школу, куды ў 1798 г. 17-гадовы Пуасон паступіў першым па іспыту.

Літаратура А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.549

Гл. таксама Размеркаванне Пуасона Дужкі Пуасона Інтэграл Пуасона Каэфіцыент Пуасона Ураўненне Пуасона

Спасылкі

Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі