Алан Лойд Ходжкін (; , г. Бэнберы, Вялікабрытанія — ) — англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1963). Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1948, у 1970—75 яго прэзідэнт). Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Каралеўскай АН Даніі (1964), Нацыянальнай АН Індыі, Каралеўскай акадэміі Ірландыі, замежны член Расійскай АН (1976).
Біяграфія У 1936 годзе скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт.
3 1939 года навуковы кансультант Міністэрства ВПС і Міністэрства авіяцыйнай прамысловасці, з 1945 года працаваў у Кембрыджы, у 1970—1981 — прафесар біяфізікі.
3 1971 года канцлер Лестэрскага ўніверсітэта.
У 1978—1984 — кіраўнік Трыніці-каледжа.
Навуковыя працы па фізіялогіі нервовай клеткі, механізмах узбуджэння і тармажэння.
Аўтар асноўных тэорый аб ролі іонных градыентаў у генерацыі нервовага імпульсу.
Стваральніх сучаснай мембраннай тэорыі ўзнікнення біяэлектрычных патэнцыялаў.
Узнагароды 1965 — Медаль Коплі 1963 — Нобелеўская прэмія (з А. Ф. Хакслі і Дж. К. Эклсам) 1958 — Каралеўскі медаль
Літаратура Ермакоў В. Ходжкін // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Нейрабіёлагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Постаці брытанскай нейрафізіялогіі Катэгорыя:Біяфізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства