Бео́тыя () — адзін з номаў у адміністрацыйнай акрузе Цэнтральная Грэцыя. Сталіца нома — горад Левадыя.

Гісторыя На тэрыторыі вобласці, размешчанай у Сярэдняй Грэцыі, першыя дзяржаўныя ўтварэнні з’явіліся ў III—II тысячагоддзях да нашай эры. У VI стагоддзі да нашай эры ўзнікла федэратыўная дзяржава, аснову якой склаў саюз гарадоў Беотыі. Узначальвалі саюз Фівы. Гэтая дзяржава ў IV стагоддзі (пры Пелапідзе і Эпамінондзе) мела найбольшую палітычную сілу ў Старажытнай Грэцыі. Аднак вайна са Спартай у 378—362 гадах да нашай эры аслабіла саюз гарадоў Беотыі, які ў 338 годзе да нашай эры распаўся. Зноў дзяржава аднавілася ў III—II стагоддзях да нашай эры. У II стагоддзі да нашай эры Грэцыя была заваявана Рымскай дзяржавай, пасля чаго саюз гарадоў Беотыі канчаткова спыніў існаванне.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Старажытнай Грэцыі