thumb|250px|«У майстэрні». Карціна М. К. Башкірцавай, захоўваецца ў Днепрапятроўску
Акадэмія Жуліяна () — прыватная акадэмія мастацтваў у Парыжы, заснаваная мастаком Радольфам Жуліянам у 1868 годзе. У той час французскі ўрад забараняў прыём жанчын у Школу вытанчаных мастацтваў (), бо асноўны метад навучання — маляванне аголеных мадэляў — лічыўся непрыстойным для жанчын. Аднак у Académie Julian вучыліся і жанчыны.
Académie Julian карысталася вялікай папулярнасцю сярод французскіх і замежных студэнтаў, асабліва сярод амерыканцаў. Туды залічаліся не толькі прафесійныя мастакі, але і аматары. Студэнты акадэміі мелі права ўдзельнічаць у конкурсе на Рымскую прэмію. У 1888—1889 гадах выхадцамі з акадэміі была заснавана група мастакоў «Набі».
У 1968 годзе Académie Julian стала часткай Вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў «Penninghen».
Навучэнцы Тарсіла ду Амарал Эрменехільда Англада Камараса Барыс Анрэп Ханс Арп Жан Базен Эрнст Барлах Марыя Канстанцінаўна Башкірцава Павел Пятровіч Бянькоў Ганна Білінская П’ер Банар Луіза Кацярына Брэслау Адольф-Вільям Бугеро Луіза Буржуа Фелікс Валатон Эдуар Вюяр Марыя Гажыч Вілі Гугенхайм Эмілі Дэжэ Марыс Дэні Андрэ Дэрэн Халіль Джэбран Жан Дзюбюфэ Марсель Дзюшан Жорж Дзюфрэно Адольф Мурон Касандр Фернан Кнопф Кетэ Кольвіц Ловіс Корынт Яўген Яўгенавіч Лансерэ Фернан Лежэ Жак Ліпшыц Дора Маар Жанна Мамен Анры Маціс Саша Малдаван Альфонс Марыя Муха Эміль Нольдэ Сафі Пембертон Морыс Брэзіл Прэндэргаст Іван Пуні Поль Рансон Роберт Раўшэнберг Дыега Рывера Поль Серузье Макс Слефогт Эдвард Стайхен Дзмітрый Сямёнавіч Сцялецкі Леў Аляксандравіч Шульц Магнус Энкель Людвік Куба Атон Краснапольскі Ганна Боберг
Катэгорыя:Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастацтва Францыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1868 годзе