Уладзі́мір Міха́йлавіч Пракуле́віч () — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, юрыст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920 г.

Біяграфія Раннія гады

Нарадзіўся ў сям’і земскага чыноўніка Барысаўскага павета. Скончыў Смаленскую гімназію (1907). У 1912 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт. У часе вучобы быў сакратаром марксісцкага часопіса «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газеце «Копейка». У часе Рэвалюцыі 1905—1907 гг. удзельнічаў у працы сацыял-дэмакратычных гурткоў (РСДРП і Бунду).

Да Першай сусветнай вайны працаваў «помощником столоначальника с низшим окладом» у Мінскай казённай палацеПамятная книжка Минской губернии на 1914 год. С. 69., з 1914 г. — у Мінскім акруговым судзе. У Мінску жыў у гатэлі Брысталь на Падгорнай вуліцы. З пачаткам вайны эвакуіраваўся ў Маскву, пазней — рахункавод у структуры Усерасійскага камітэта земскіх і гарадскіх саюзаў па забеспячэнні войска. З ліпеня 1917 г. у Мінску на судовых пасадах.

У 1918 г. абраны старшынёй Слуцкага з’езда міравых суддзяў. З прыходам бальшавікоў працаваў міравым суддзём у мястэчку Вызна, прыхільнік Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР). З вяртаннем бальшавіцкай улады ў ліпені 1920 г. на пасадзе суддзі ў Слуцку.

Слуцкі збройны чын. Эміграцыя. Вяртанне

Адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстання 1920 г., член прэзідыума Першага беларускага з’езда Случчыны.

У 1921 г. пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад Віленскага Беланацкама, сябар Загранічнага бюро БПСР. У 1922 г. у ліку 33 дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні. Жыў у Коўні. Са жніўня 1923 г. дзяржаўны сакратар Урада БНР. З канца 1923 г. у Празе, удзельнічае ў нацыянальных арганізацыях беларускай эміграцыі. У Празе жыў па адрасе Benediktská ul. 1a, u K. Levy. Удзельнік 2-й Берлінскай беларускай палітычнай канферэнцыі, падпісаўся пад рэзалюцыяй аб ліквідацыі ўрада БНР.

З траўня 1926 г. у Савецкай Беларусі, жыве ў Менску. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (намеснік дырэктара), адначасова сакратар бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта.

Рэпрэсіі

19 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1932 г. на пяць гадоў высланы ў г. Перм (Расія). У 1933 пераведзены ў Сарапул, а адтуль ў 1935 г. у Свярдлоўск. Працаваў пазаштатным юрыстам у гарадскім бюро тэхнічнага ўліку. Зноў арыштаваны УНКВД па Свярдлоўскай вобласці 9 студзеня 1938 г. і 10 ліпеня 1938 г. прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны 20 жніўня 1938 г. Месца пахаванняў расстраляных у Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург) — 12-ты кіламетр Маскоўскага тракту (аўтамабільная дарога Екацярынбург — Перваўральск, цяпер тут мемарыяльны комплекс). Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 г., па другім 26 красавіка 1989 г.

Працы Сыстэматычны сьпіс навуковых прац аб прыродзе Беларусі за 1926 і 1927 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і гаспадаркі. Т. 1. Менск, 1928. С. 253—292. Бібліяграфія Мазыршчыны // Наш край. № 8-9 (1928). С. 97—106. Літаратура аб саматужных рамёствах і промыслах БССР за 1926-1928 гг. // Запіскі аддзелу прыроды і народнай гаспадаркі. Т. 3. Менск, 1929. С. 261—276.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Слоўнік Маракова Пакутнікі Беларусі — Сайт клуба «Спадчына»

Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Юрысты паводле алфавіта Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстання Катэгорыя:Члены Беларускай рады Случчыны Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў РСФСР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР