Царкаві́шча — возера ў Беларусі ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка.

Плошча паверхні возера 1,61 км², даўжыня 3,27 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя — 1 м. Плошча вадазбору 6,6 км². Вадазбор складзены з суглінкаў, нізінны і спадзістахвалісты. Катлавіна Царкавішча рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе да 8 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая, даўжынёй 6,02 км. Берагі нізкія, часткова сплавінныя. Пойма возера забалочаная, шырынёй да 40 метраў. Дно плоскае, пакрытае сапрапелем (таўшчыня слоя да 11 м). Возера Царкавішча эўтрофнае, цалкам зарастае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Маргва.

На паўднёва-ўсходнім беразе возера вёска Мосар.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны