Боцікі, Аканіт, С.38-39 (Aconitum) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя караняклубневыя або карэнішчавыя расліны. Сцябло простае або галінастае, прамастойнае ці зрэдку павойнае, вышынёй 100—250 см. Лісце чаргаванае, далонепадобнарассечанае, на чаранках. Кветкі жоўтыя, сінія, фіялетавыя, рэдка белыя, буйныя, няправільныя (верхні пялёстак накшталт шлема), у гронках. Плод — пераважна апушаная шматлістоўка.

Арэал

Існуе каля 350 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і субтрапічнай зонах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі на зарослых хмызняком і вольхай шэрай схілах рачных берагоў вельмі рэдка трапляюцца і ; у батанічных садах, парках і на кветніках вырошчваецца некалькі інградукаваных відаў.

Класіфікацыя Таксанамічнае становішча Да роду Боцікі найбольш блізкія роды і : тры гэтых роды складаюць трыбу падсямейства сямейства Спіс падсямействаў і трыб сямейства Ranunculaceae на сайце GRIN : </div>

Спіс відаў

Род уключае ў сябе больш 330 відаўВіды роду Aconitum на сайце The Plant List, распаўсюджаных у Паўночным паўшар’і.

Некаторыя з іх:

Значэнне

Лекавыя (гарачкапаніжальны і болепатольны сродак), дэкаратыўныя расліны. З-за утрымання алкалоідаў могуць выклікаць атручванніСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58.

Літаратура

Спасылкі