Леанід Мікалаевіч Ні́канаў (; ,  — ) — навуковец-батанік, прафесар (1920), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944).

Біяграфія У 1897 годзе скончыў Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства. З 1936 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце, загадчык кафедры батанікі. З 1941 года ў Кустанайскім настаўніцкім інстытуце — загадчык кафедры прыродазнаўства і геаграфіі. З 1943 года Леанід Ніканаў выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 1943—1946 гадах загадчык кафедры сістэматыкі вышэйшых раслін, у 1943—1950 гадах прафесар БДУ.

Аўтар прац па методыцы выкладання прыродазнаўства, падручнікаў. Сярод іх: Жизнь растений в простейших опытах. / сост. Л. Н. Никонов ; Подвижной музей учебных пособий при Постоянной Комиссии по Техническому Образованию Императорского русского технического общества. — С.-Пб.: Типография И. Н. Скороходова, 1904. — VIII, Ботаника: Учебник для среднего возраста. 3-е изд. Берлин—РСФСР — Государственное издательство, 1923.

Крыніцы

Літаратура

Глезеров С. Е. К истории краеведческого движения в Лесном // Невский архив. Историко-краеведческий сборник. Вып. V. — 2001. — ISBN 5-87417-136-3 — с. 234

Спасылкі Афіцыйны сайт сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Кароткая гісторыя кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ніканаў Леанід Мікалаевіч (03.07.1872-30.04.1952) // bis.nlb.by

Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў