150px|thumb|Альфонс Муха. Мод Адамс як Жанна д’Арк. Афіша 1909 г. Мадэ́рн (ад — сучасны), ар-нуво (, літар. «новае мастацтва»), югендстыль ( — «малады стыль») — мастацкі кірунак у мастацтве, найбольш папулярны ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя. Яго характэрнымі асаблівасцямі з'яўляюцца адмова ад прамых ліній і вуглоў на карысць больш натуральных, «прыродных» ліній, цікавасць да новых тэхналогій (напрыклад у архітэктуры), росквіт прыкладнога мастацтва.
Мадэрн імкнуўся спалучаць мастацкія і ўтылітарныя функцыі ствараных твораў, залучыць у сферу прыгожага ўсе сферы дзейнасці чалавека. У іншых краінах завецца таксама: «ціфані» (па імі Л. К. Ціфані) у ЗША, «ар-нуво» і «fin de siècle» (літар. «канец века») у Францыі, «югендстыль» (дакладней, «югендштыль» — , па назве заснаванага ў 1896 годзе ілюстраванага часопіса Die Jugend) у Германіі, «стыль Сецэсіён» (Secessionsstil) у Аўстрыі, «мадэрн стайл» (modern style, літар. «сучасны стыль») у Англіі, «стыль ліберці» ў Італіі, «мадэрнізму» ў Іспаніі, «Nieuwe Kunst» у Нідэрландах, «яловы стыль» (style sapin) у Швейцарыі.
Выбітныя прадстаўнікі Станіслаў Выспяньскі (Польшча) Людвіг Канаржэўскі (Польшча) Густаў Клімт (Аўстра-Венгрыя) Альфонс Марыя Муха (Аўстра-Венгрыя, Чэхаславакія) Канстанцін Сомаў (Расія) Ханс Унгер (Германія) Міхаіл Урубель (Расія)
Гл. таксама
Сусветны дзень мадэрну Япанізм Мадэрнізм Постмадэрн Танец мадэрн Гуцульская сецэстя
Спасылкі Art Nouveau World Wide Суполка ў LiveJournal, прысьвечаная мадэрну