Ваву́лічы (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.
З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Вавуліцкага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года па 17 верасня 2013 года ўваходзіла ў склад Гутаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» .
Назва Назва мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Va-ulas. Таго ж іменнага паходжання старое прозвішча Ваулевіч з Васілішак.
Славутасці Царква Раства Багародзіцы са званіцай (1737), занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Драгічынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна