Генадзь Васілевіч Шкуратаў (, — , ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (1996).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1976 года працаваў у Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі ў тэатры Меркуцыа, Эдгар («Рамэа і Джульета», «Кароль Лір» В. Шэкспіра), Петручыа («Утаймаванне наравістай» У. Шэкспіра), Шаманаў («Мінулым летам у Чулімску» Аляксандра Вампілава), Валодзька («Адпачынак па раненню» В. Кандрацьева), Ян («Недаразуменне» А. Камю), Маўрысіа («Дрэвы паміраюць стоячы» А. Касоны), Антоніа («Чума на вашы дзве сям’і» Р. І. Горына), Старо («Загадка дома Верн’е» Агата Крысці, Р. Тама).
Фільмаграфія 2004 Вам — заданне (Беларусь) 2003 Каменская-3: мастак 2003 Ілюзія граху | фільм 1 1998 Пракляты ўтульны дом (Беларусь) 1997 Бег ад смерці (Беларусь): Ігар Мікалаевіч, галоўная роля 1993 Чорны бусел (Беларусь): кіроўца 1992 Інтэрпол (Беларусь) 1991 Хэпі энд 1991 Сівая легенда (СССР, Польшча): Даменік 1990 Франка — жонка Хама: Павел: галоўная роля, селянін, мясцовы рыбак 1983 Кіроўца аўтобуса: Міхаіл, бацька Сямёна 1982 Пяшчота да равучага звера: Барыс Міхайлавіч Долатаў (Агучыў Сяргей Малішэўскі) 1981 Два дні ў пачатку снежня: Генадзь Іванавіч Яраслаўскі, муж Святланы Куляшовай 1980 Страх 1980 Пятля Арыёна: Горыс 1979 Цяжкая вада: Георгій Максімавіч, судовы ўрач 1978 Пад сузор’ем Блізнят: Сігам
Літаратура Генадзь Васілевіч Шкуратаў // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 535.
Спасылкі
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў