Валерый Васілевіч Маслюк (, вёска Ропна, , Віцебская вобласць — ) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург, паэт.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1979). З 1979 па 1981 працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Беларускім нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я.Коласа. З 1981 па 1983 — галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, у 1983—1991 — Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М.Горкага. У 1993—1996 гадах — дырэктарам, да 1997 года адначасова і мастацкі кіраўнік Беларускага нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Тэатральныя пастаноўкі «Бабіна царства» (1981), «Гамлет» (1984), «Знак бяды» (1985), «Апошні наведвальнік» (1986), «Царства зямное» (1986), «Ноч анёла» (1987), «Начныя карлікі і Антыгона» (1987), «Майстры» (1988), «І быў дзень» (1988), «Курыныя голавы»(1989), «У наступным годзе ў той жа час» (1990), «Начное рандэву» (1991) і іншыя.

Ролі ў кіно «Паляванне на апошняга жураўля» (1986): Прымачак — галоўная роля

П’есы «Усё о’кей, браточкі» «Фламенка» «Хоба»

Літаратура Гаробчанка Т. Валерый Васілевіч Маслюк // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 93-94. Маслюк В. Я успею, я всё успею… — Витебск: ДП «Витебский центр маркетинга», 2002. — 207 с. (Кніга выдадзена пасля смерці рэжысёра, змяшчае паэзію на беларускай і рускай мовах, а таксама п’есы на беларускай мове).

Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Драматургі паводле алфавіта Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў